5 мая 2024
Кіраўніцтва
Бешанковіцкага раёна віншуе праваслаўных жыхароў са светлым святам Уваскрэсенне
Хрыстова
Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна,
вернікі праваслаўнай царквы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Светлы Вялікдзень — свята міласэрнасці, што ўсяляе веру ў самае лепшае і
добрае, заклікае да здзяйснення высакародных спраў, звяртае да вечных маральных
каштоўнасцяў, якія так неабходны чалавецтву сёння, і прыносіць у наша жыццё
спачуванне і духоўную чысціню. У гэтыя выдатныя вясновыя дні сэрцы людзей
напоўнены асаблівай радасцю і любоўю да бліжняга, надзеямі і шчырым жаданнем
рабіць дабро.
Без духоўнасці немагчыма жыццё асобнага чалавека і грамадства. Велікодныя
ўрачыстасці звяртаюць нас да шматвяковых традыцый духоўна-культурнай спадчыны
праваслаўя. Яно і сёння з’яўляецца асновай яднання нашага грамадства, дазваляе
глыбей усвядоміць радасць жыцця і згоды. Няма нічога больш важнага, чым мір на
роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем’ях.
Шчыра жадаем, каб гэта вясновае свята напоўніла вашы дамы шчасцем! Няхай
Вялікдзень натхняе на творчую працу і надае новыя сілы для ўвасаблення
высакародных задум. Моцнага здароўя вам, шчасця, міру і дабрабыту!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў