Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
30 чэрвеня 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў эканамічнай службы з прафесійным святам Днём эканаміста

Шаноўныя работнікі і ветэраны эканамічных службаў раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Эканамічная сфера вызначае ход усіх працэсаў, што адбываюцца ў грамадстве. Прадстаўнікі дадзенай службы вырашаюць ключавыя задачы айчыннай эканомікі, актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі прыярытэтных нацыянальных праектаў, накіраваных на развіццё эканомікі краіны.
Дарагія сябры, менавіта вы фарміруеце эканоміку нашага раёна, ад вас залежыць дабрабыт кожнага жыхара. Гэта праца патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, асаблівых чалавечых якасцяў — цярпення, дакладнасці і скрупулёзнасці дзеянняў, сумленнасці, але і ўмення прымаць дальнабачныя і ўзважаныя рашэнні, якія распрацоўваюць і рэалізуюць эканамічную палітыку.
Упэўнены, вашы веды і вопыт, арганізаванасць і адказнасць і надалей будуць спрыяць развіццю эканамічнага патэнцыялу Бешанковіччыны. Жадаем вам моцнага здароўя і шчасця, сямейнага дабрабыту, падтрымкі і разумення блізкіх, новых магчымасцей для рэалізацыі жыццёвых планаў, новых дасягненняў у прафесійнай дзейнасці!
 
Галiна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў
 

Інтэрнэт-рэсурсы