22 снежня 2023
Кіраўніцтва
Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў энергетычнага комплексу з
прафесійным святам
Шаноўныя
працаўнікі і ветэраны энергетычнага комплексу Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Энергетыка – важны складнік
эканомікі рэгіёну, ключ да яе развіцця, які забяспечвае рост прамысловасці,
стабільную працу транспарту, арганізацый і ўстаноў, а значыць – сацыяльны
дабрабыт нашых грамадзян і спакой у кожнай сям’і.
Ваш прафесіяналізм, веды і
пастаяннае імкненне да дасягнення высокай эфектыўнасці ў рабоце садзейнічаюць
паспяховаму вырашэнню вытворчых задач і развіццю нашага раёна. У любых умовах надвор’я
і экстрэмальных сітуацыях вы гатовы дзейнічаць зладжана і аператыўна,
забяспечваючы камфорт і ўтульнасць паўсядзённага жыцця кожнага жыхара
Бешанковіччыны. Асаблівую падзяку хочам выказаць ветэранам службы, чый неацэнны
вопыт стаў фундаментам сённяшняй электраэнергетыкі і дапамагае маладому
пакаленню работнікаў авалодваць прафесійнымі ведамі, удасканальваць
майстэрства, захоўваць і памнажаць працоўныя традыцыі.
Дарагія сябры, жадаем вам безаварыйнай працы, новых прафесійных поспехаў!
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў