5 мая 2024
Кіраўніцтва
Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў і ветэранаў працы ўстановы «Рэдакцыя
раённай газеты «Зара» з Днём друку
Паважаныя работнікі і ветэраны працы ўстановы
«Рэдакцыя раённай газеты «Зара»!
Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам — Днём друку!
Сёння роля сродкаў масавай інфармацыі не проста значная, яна —
каласальная. Рэчаіснасць нельга ўявіць без газет і часопісаў, радыё і
тэлебачання, інтэрнэту і сацыяльных сетак, якія штодзень знаёмяць нас з
апошнімі навінамі, дазваляюць трымаць руку на пульсе часу, задаюць маральныя
арыенціры, вызначаюць грамадскі настрой.
Дарагія сябры! Дзякуючы вам ствараецца праўдзівы летапіс нашага раёна, кожны
яго жыхар мае магчымасць аператыўна даведвацца пра змены ў жыцці рэгіёна.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам, што на працягу многіх гадоў плённа і
самааддана працавалі ў сферы друку. Задача новага пакалення — зберагчы і
прымножыць існуючыя традыцыі і назапашаны багаты вопыт.
Жадаем вам поспеху, вострага пяра, новых творчых знаходак, а галоўнае —
сумленнага, неабыякавага, шчырага стаўлення да сваёй працы! Няхай
асноватворнымі прынцыпамі для вас па-ранейшаму застануцца праўдзівасць,
аператыўнасць, дакладнасць і надзённасць! Моцнага здароўя, шчасця і сямейнага
дабрабыту вам і вашым блізкім!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў