8 красавіка 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе
работнікаў і ветэранаў ваеннага камісарыята з прафесійным святам
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і
Шумілінскага раёнаў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваенныя камісарыяты ва ўсе часы прафесійна вырашаюць задачы ў інтарэсах
абараназдольнасці дзяржавы. Ваша адказнае стаўленне да справы, адданасць
абавязку і вернасць традыцыям дапамагаюць эфектыўна выконваць пастаўленыя
задачы і актыўна весці работу па будаўніцтве і развіцці Узброеных Сіл
Рэспублікі Беларусь, ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і падрыхтоўцы
надзейных абаронцаў Радзімы.
Выказваем усім вам шчырыя словы падзякі і ўдзячнасці за добрасумленную і
бездакорную службу, адданасць абранай справе. Жадаем моцнага здароўя, актыўнай
жыццёвай пазіцыі, міру, дабра, дабрабыту ў сем’ях, стабільнасці, упэўненасці ў
заўтрашнім дні, поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў