3 снежня 2023
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе работнікаў
юрыдычнай сферы з прафесійным святам
Шаноўныя работнікі і ветэраны
юрыдычнай сферы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша штодзённая карпатлівая праца служыць высокай мэце — захаванню
справядлівасці і роўнасці людзей перад законам. Менавіта ад вас, правазнаўцаў
розных напрамкаў і сфер дзейнасці, залежыць рост прававой культуры,
забеспячэнне правоў і свабод кожнага жыхара раёна. Вялікі дзякуй за
прафесіяналізм, сумленнасць, прынцыповасць і вернасць службоваму абавязку.
Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту, няўхільна прытрымлівацца ідэалаў
законнасці і гуманізму. Няхай ваша высакародная праца заўсёды прыносіць поспех
і задавальненне, невычэрпную энергію, веру ў свае сілы, а кожны дзень будзе
напоўнены радасцю служэння людзям і ўпэўненасцю ў справядлівасці прынятых
рашэнняў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў