Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
19 студзеня 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў МНС з Днём ратавальніка

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны службы МНС Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 25-годдзем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь!
На вас ускладзена сур’ёзная задача — папярэджваць і ліквідоўваць надзвычайныя сітуацыі. У вас на ўзбраенні — тэхнічныя магчымасці і прафесіяналізм, уменне прадбачыць здарэнні, у любы момант быць гатовым прыйсці на дапамогу людзям.
Узаемавыручка, аператыўнасць, уменне спачуваць — аснова прафесіі выратавальніка, дзе ўсе веды і навыкі адточваюцца праз рызыку. Прынцыповасць і мужнасць кожнага з вас дапамаглі вашай службе заваяваць павагу і заслужаны аўтарытэт у грамадстве.
Вялікі дзякуй за адказнасць і працавітасць! Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам службы, якія сталі заснавальнікамі слаўных традыцый і выхавалі годных правапераемнікаў. Дарагія сябры, жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту ў сем’ях, цвёрдасці духу, надзейных таварышаў побач, поспехаў у высакароднай справе і больш спакойных прафесійных будняў!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 


Інтэрнэт-рэсурсы