5 чэрвеня 2024
Кіраўніцтва
Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём аховы навакольнага асяроддзя
Паважаныя эколагі і абаронцы прыроды!
Віншуем вас з Днём аховы навакольнага асяроддзя!
Кожны жыхар нашай Беларусі, кожны чалавек на Зямлі нясе адказнасць за чыстае
паветра, празрыстую ваду, урадлівую глебу, будучыню нашых нашчадкаў, будучыню
цэлай планеты. У гэты дзень жадаем каб поспех спадарожнічаў у вашай справе, бо
менавіта вы захоўваеце наш мір у далікатнай раўнавазе прыроды і чалавека. Няхай
жа ваша дзейнасць заўсёды знаходзіць прызнанне, прыносіць карысць і ўсеагульны
дабрабыт.
Шчыра дзякуем усім, хто па абавязку службы або па пакліканні сэрца сваёй працай
і беражлівым стаўленнем да прыроды ўносіць бясцэнны ўклад у аздараўленне
навакольнага асяроддзя і памнажэнне багаццяў роднай прыроды.
Ад усёй душы жадаем вам дабрабыту, новых паспяховых праектаў на карысць роднага
краю.
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў