2 красавіка 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе з Днём яднання
народаў Беларусі і Расіі
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце
віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат, але гэтае свята мае
асаблівае значэнне. Яно нагадвае нам аб агульных дасягненнях і здзяйсненнях
нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы, увасабляе ў сабе
імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў
жыць у міры і згодзе на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў.
З шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі наш раён
звязваюць дамовы аб пабрацімскіх адносінах. Сумесныя праграмы і праекты,
адзіныя духоўныя і культурныя каштоўнасці складаюць надзейную аснову для
далейшага ўмацавання партнёрства і развіцця.
Жадаем жыхарам Бешанковіцкага раёна, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у
стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага
выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага
Савета дэпутатаў