5 студзеня 2024
Кіраўніцтва
Бешанковіцкага раёна віншуе з прафесійным святам работнікаў сацыяльнай абароны!
Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай службы
Бешанковіцкага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сацыяльнай абароны, а
таксама са 105-годдзем сацыяльнай службы Беларусі!
Мабыць, ні адна іншая прафесія не патрабуе ад чалавека такога бязмежнага
гуманізму, спагады, цярпення і веры ў людзей, як праца работніка сацыяльнай
службы. Вы прыходзіце на дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу больш за ўсё, —
старым і інвалідам, хворым і сіротам, шматдзетным і маламаёмасным. Нярэдка вы
замяняеце людзям блізкіх, здараецца і так, што сацыяльны работнік становіцца
адзінай апорай таму, хто застаўся без падтрымкі. Ваша святая праца заслугоўвае
глыбокай павагі.
Жадаем усім работнікам і ветэранам сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва
здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы на жыццёвым шляху і поспехаў у няпростай, але
такой неабходнай жыхарам нашага раёна службе!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў