8 сакавіка 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жанчын з 8 Сакавіка
Шаноўныя жанчыны
Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын!
Вы — сімвал жыцця, прыгажосці, аснова дружнай сям’і, крыніца натхнення. Вы
падтрымліваеце мужчын у цяжкую хвіліну і ўсяляеце ўпэўненасць у заўтрашнім дні
сваёй энергіяй, унутранай сілай, актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Многае ляжыць на
вашых плячах — адказнасць за выхаванне дзяцей, штодзённыя клопаты дома і
на працы.
Ролю жонкі, маці і гаспадыні вы выдатна спалучаеце з высокім прафесіяналізмам і
мэтанакіраванасцю, знаходзіце ў сабе сілы старанна працаваць на карысць
грамадства. Вашы веды і талент даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах. Вялікі
дзякуй за мудрасць і вытрымку, разуменне, цяплыню і пяшчоту, за тое, што ўмееце
зрабіць свет вакол вас больш добрым, знайсці патрэбныя словы і падтрымаць.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, вясновага настрою, шчасця і
дабрабыту. Няхай любоў і цяплыня заўсёды напаўняюць ваша жыццё, кожны дзень
будзе светлым і радасным, а ва ўсіх справах спадарожнічае поспех!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў