Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
25 снежня 2023

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў каталіцкага веравызнання з Радством Хрыстовым

Шаноўныя жыхары Бешанковіччыны каталіцкага веравызнання!
Сардэчна віншуем вас, вашых родных і блізкіх з Божым Нараджэннем! Яно насычае жыццё непагасным святлом веры, раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, што і сёння дапамагаюць захоўваць мір у грамадстве, выхоўваць маладое пакаленне сапраўднымі патрыётамі, паважаць сям’ю.
Скрозь тысячагоддзі гэта вялікае свята нясе з сабой трыумф святла і надзеі, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, уваходзіць у кожны дом і заклікае людзей да высакародных учынкаў. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.
Шчыра жадаем усім, каб цеплыня святой ночы падарыла вам узаемаразуменне з блізкімі, прынесла згоду і любоў у сем’і. Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці спадарожнічае ўсім вашым добрым справам і пачынанням! Моцнага здароўя, міру і дабрабыту, шчасця і здзяйснення жаданняў!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Інтэрнэт-рэсурсы