1 чэрвеня 2024
Кіраўніцтва
Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў раёна з Міжнародным днём абароны дзяцей
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна —
дарослыя і дзеці!
Віншуем усіх з яркім летнім святам — Міжнародным днём абароны дзяцей!
Самыя светлыя, чыстыя і добрыя ўспаміны звязаны з дзяцінствам — часам, калі
свет вакол здаецца велізарным, неба — бясхмарным, калі шчыра верыш у цуд і
радуешся кожнаму новаму дню. Гэта добрае дзіцячае свята нагадвае нам, дарослым,
пра тую вялікую адказнасць, якую мы нясем за юнае пакаленне. Няма нічога больш
важнага ў жыцці, чым здароўе і шчасце нашых дзяцей.
Радуе, што дзеці нашага раёна маюць магчымасць рэалізоўваць свае таленты ў
вучобе, спорце і творчасці. Многія з іх, нягледзячы на даволі юны ўзрост,
паспяхова прадстаўляюць раён на спаборніцтвах і конкурсах рознага
ўзроўню.
У гэты першы летні дзень жадаем вам, дарагія дзеці, поспехаў ва ўсіх
пачынаннях, вясёлых канікул, новых сяброў, шчасця, радасці і здароўя! Няхай вас
заўсёды акружаюць увага і клопат, любоў і душэўнае цяпло бацькоў.
Дарослым жа хочацца пажадаць гонару за дзяцей і ўнукаў, моцнага здароўя, любові
і дабрабыту.
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў