15 сакавіка 2024
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Днём
Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Шаноўныя жыхары
Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона дзяржавы. Гэта
знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць
гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і шчаслівым
грамадстве. Канстытуцыя стала надзейным фундаментам для развіцця суверэннай
Беларусі, сімвалам адзінства, згуртаванасці і згоды, сімвалам моцнай краіны,
надзейным гарантам для грамадзян, зацвердзіла правы і свабоды кожнага, роўнасць
незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання.
На рэферэндуме ў 2022 годзе мы зрабілі свой чарговы выбар у імя міру і
стварэння, прагаласаваўшы за абноўленую Канстытуцыю, і сёння назіраем вынікі
канстытуцыйных пераўтварэнняў. За гэтыя гады ў эканамічнай, сацыяльнай,
грамадска-палітычнай сферах адбыліся пазітыўныя змены, накіраваныя на павышэнне
маральнага і духоўнага ўзроўню насельніцтва.
Краіна ўпэўнена і дынамічна развіваецца. Наша задача — разам зрабіць усё
магчымае для яе ўмацавання і працвітання, выхавання маладога пакалення ў духу
любові і вернасці Айчыне. Важна памятаць, што стваральная праца ўсіх грамадзян
нашай дзяржавы дасць магчымасць рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы,
створыць умовы для дастойнага жыцця і самарэалізацыі кожнага жыхара.
Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў у
працы ў імя роднай Беларусі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў