Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
15 сакавіка 2024

Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь    

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона дзяржавы. Гэта знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і шчаслівым грамадстве. Канстытуцыя стала надзейным фундаментам для развіцця суверэннай Беларусі, сімвалам адзінства, згуртаванасці і згоды, сімвалам моцнай краіны, надзейным гарантам для грамадзян, зацвердзіла правы і свабоды кожнага, роўнасць незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання.
На рэферэндуме ў 2022 годзе мы зрабілі свой чарговы выбар у імя міру і стварэння, прагаласаваўшы за абноўленую Канстытуцыю, і сёння назіраем вынікі канстытуцыйных пераўтварэнняў. За гэтыя гады ў эканамічнай, сацыяльнай, грамадска-палітычнай сферах адбыліся пазітыўныя змены, накіраваныя на павышэнне маральнага і духоўнага ўзроўню насельніцтва.
Краіна ўпэўнена і дынамічна развіваецца. Наша задача — разам зрабіць усё магчымае для яе ўмацавання і працвітання, выхавання маладога пакалення ў духу любові і вернасці Айчыне. Важна памятаць, што стваральная праца ўсіх грамадзян нашай дзяржавы ­дасць магчымасць рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць умовы для дастойнага жыцця і самарэалізацыі кожнага жыхара.
Дарагія сябры, жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў у працы ў імя роднай Беларусі!
 
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
 
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

 


Інтэрнэт-рэсурсы