30 чэрвеня 2024
Кіраўніцтва
Бешанковіцкага раёна віншуе жыхароў з Днём моладзі і студэнцтва
Шаноўная моладзь, юнакі і дзяўчаты Бешанковіччыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з адным з самых яркіх свят — Днём моладзі і
студэнцтва!
Маладосць — выдатная пара, калі перад чалавекам — тысячы дарог, увесь
свет, а наперадзе — цікавае жыццё. Бешанковіцкая моладзь — гэта
вялізны стваральны патэнцыял, працоўны, інтэлектуальны і творчы рэсурс. Наша
моладзь расце і развіваецца, разважае і адстойвае сваё меркаванне, горача
перажывае за лёс краіны і ганарыцца сваёй гісторыяй, шануе традыцыі старэйшых
пакаленняў. І мы па праве ганарымся маладым пакаленнем, якое актыўна
ўдзельнічае ў жыцці раёна, паказвае высокія вынікі ў вучобе, навуковай і
творчай дзейнасці, на самых прэстыжных спаборніцтвах, фестывалях і конкурсах і
ўжо сёння імкнецца ствараць, будаваць лепшае жыццё.
Няхай энергія маладосці паслужыць крыніцай натхнення для добрых пачынанняў,
зробіць вас самадастатковымі, шчаслівымі людзьмі! Будзьце моцнымі духам,
дасягайце новых вышынь! Вы — надзея і апора, сіла, што аб’ядноўвае мінулае,
сучаснасць і будучыню. Няхай гэтае свята надасць новы імпульс для вучобы, працы
і творчасці, умацуе веру ва ўласныя сілы і рэалізацыю самых смелых планаў.
Моцнага здароўя, шчасця, поспехаў і цудоўнага настрою!
Галiна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў