3 верасня 2023
Паважаныя работнікі, ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці! Ад усёй душы віншуем Вас з прафесійным святам!
Вы працуеце ў адной з найважнейшых галін нацыянальнай эканомікі. Паліўна-энергетычны комплекс забяспечвае энергетычную бяспеку, стварае надзейную базу для паспяховага развіцця эканомікі рэгіёна і краіны, з'яўляецца трывалым фундаментам сацыяльнай стабільнасці. Сёння бесперабойная работа ўсіх галін народнай гаспадаркі і камфорт жыцця грамадзян залежаць ад дзейнасці нафтагазавай і паліўнай прамысловасці.
Выказваем шчырую падзяку ўсім супрацоўнікам за высокі прафесіяналізм і адданасць сваёй справе. Упэўненыя, што сваёй добрасумленнай працай вы і далей будзеце садзейнічаць умацаванню эканомікі нашага раёна і росту дабрабыту яго жыхароў. Ад усёй душы жадаем вам, вашым сем'ям і блізкім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, бадзёрасці духу, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт, душэўнай раўнавагі і святочнага настрою.
Галіна Унуковіч,старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў