29 кастрычніка 2023
Паважаныя жыхары раёна, ветэраны камсамольскага руху!
Сардэчна віншуем вас з памятнай датай — 105-годдзем камсамола!
Камсамол — гэта велізарная эпоха ў жыцці нашай краіны, напоўненая энергіяй, любоўю да Радзімы, энтузіязмам і творчасцю мільёнаў маладых людзей, усіх, хто ўнёс свой бясцэнны ўклад ва ўмацаванне і развіццё нашай краіны.
Гэта была ўнікальная, не маючая аналагаў у гісторыі грамадская арганізацыя. Яна стала выдатнай школай выхавання, навучыла многіх актыўнай жыццёвай пазіцыі. Імкненне працаваць на карысць роднай краіны было галоўнай якасцю ўсіх камсамольцаў. Вы ўзводзілі гарады, падымалі цаліну і асвойвалі космас. Вы рэалізоўвалі маштабныя праекты ў розных галінах: у навуцы і культуры, у спорце, прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ўсё зробленае камсамольцамі розных пакаленняў не прайшло бясследна, запатрабавана часам і можа служыць маральным арыенцірам для сучаснай моладзі.
Дарагія камсамольцы! Няхай мэтанакіраванасць, творчая энергія, баявы дух ніколі вас не пакідаюць! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, удачы, шчасця і дабрабыту!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў