6 кастрычніка 2023
Шаноўныя работнікі і ветэраны архіўнай службы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным
святам!
Вы захоўваеце дакументальны летапіс гісторыі асобна ўзятай арганізацыі,
канкрэтнага прадпрыемства, установы і ў цэлым нашага беларускага народа,
культурны здабытак і нацыянальную памяць, якая адыходзіць у глыбіню стагоддзяў.
За кожным архіўным дакументам — тысячы пражытых жыццяў і ўспамінаў, наша задача
— захаваць гістарычную спадчыну продкаў для будучых пакаленняў.
Вялікі дзякуй за добрасумленную і карпатлівую працу, годнае выкананне свайго
прафесійнага абавязку па забеспячэнні захаванасці, камплектаванні і
выкарыстанні дакументаў. Жадаем вам поспехаў, творчых ініцыятыў і новых
прафесійных дасягненняў у такой неабходнай грамадству і дзяржаве рабоце,
моцнага вам здароўя, аптымізму, добрага настрою, шчасця і дабрабыту!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага
камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета