Прыміце шчырыя віншаванні са светлым, прасякнутым асаблівай цеплынёй і
пяшчотай, святам — Днём маці!
Гэта свята важнае для кожнага чалавека, як даніна глыбокай павагі і любові
да вас, дарагія мамы. Яно дапамагае ўсвядоміць веліч і святасць найважнейшай
місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, умацаваннем духоўных
каштоўнасцей і маральных ідэалаў грамадства.
Маці — гэта пачатак усяго, увасабленне любові і дабрыні. Менавіта вам мы
абавязаны жыццём, сямейнай утульнасцю і ўсім лепшым, што ў нас ёсць.
Мацярынская любоў была і застаецца вялікай стваральнай сілай, апорай
духоўнасці, высокай маральнасці і патрыятызму. У самыя складаныя і адказныя
моманты мы звяртаемся да вас за парадай, падтрымкай і суцяшэннем. Вы побач
падчас нашых перамог і няўдач. Для нас вы заўсёды самыя маладыя, прыгожыя і
любімыя, а мы для вас – дзеці, якім патрэбны матчына апека і пяшчота.
Вялікі дзякуй шматдзетным маці і тым, чые дамы сталі роднымі для дзяцей,
усыноўленых або ўзятых на выхаванне. Вялікі дзякуй жанчынам, што паспяхова
сумяшчаюць працоўную і грамадскую дзейнасць, застаючыся клапатлівымі маці.
Нізкі паклон вам, дарагія матулі! Шчыра жадаем моцнага здароўя і
ўзаемаразумення ў сем’ях, міру і ўтульнасці ў доме, спакою вашым сэрцам. Няхай
дзеці заўсёды толькі цешаць, а жыццё будзе поўніцца дабрабытам і гармоніяй!
Шчасця, аптымізму, здзяйснення самых запаветных жаданняў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў