Бешенковичский районный исполнительный комитет

***

29 октября 2012

***

29 октября, Бешенковичи /Соб.инф./. Змяненні на дэмаграфічнай карце раёна даюць матэрыял для аналізу сітуацыі і прагнозаў развіцця рэгіёна на перспектыву. Як паведамілі ў аддзеле ЗАГС райвыканкама, сёлета на Прыдзвінні назіраецца зніжэнне нараджальнасці і смяротнасці ў параўнанні з мінулым годам.

Так, за 9 месяцаў 2012 года органамі запісу актаў грамадзянскага стану выдадзены 89 пасведчанняў аб нараджэнні: сёлета на Бешанковіччыне стала больш на 50 хлопчыкаў і 39 дзяўчынак. У райцэнтры на свет з’явіліся 53 немаўляці, яшчэ 36 малых прапісаліся на вёсцы. Летась за такі ж перыяд было зарэгістравана 116 нараджэнняў (62 хлопчыкі і 54 дзяўчынкі),  немаўлят тады нарадзілася ў райцэнтры і на вёсцы практычна пароўну.

Менш сёлета зарэгістравана і шлюбаў. За 9 месяцаў года заручальнымі пярсцёнкамі абмяняліся 72 пары, у тым ліку ў Бешанковічах — 42. Летась за тры кварталы года ў раёне згулялі 91 вяселле. Крыху знізілася і смяротнасць. Калі за 9 месяцаў мінулага года з жыцця пайшлі 270 чалавек, то сёлета выдадзены 256 пасведчанняў аб смерці.