Бешенковичский районный исполнительный комитет

***

14 декабря 2012

***

14 декабря, Бешенковичи /Соб.инф./. Бешанковічах рыхтуюцца да правядзення дабрачыннай елкі. Клопат пра арганізацыю свята па традыцыі ўзяў на сябе раённы Цэнтр дзяцей і моладзі пры падтрымцы раённага Дома культуры.

Як паведаміла дырэктар РЦДМ Святлана Уладзіміраўна Гайко, на навагодняе свята запрашаюцца дзеці з малазабяспечаных сем’яў, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, пераможцы алімпіяд, выхаванцы апякунскіх сем’яў. Зараз ва ўстановах адукацыі і сельвыканкамах удакладняюцца спісы малых, якія прымуць удзел у навагоднім свяце. Раённы Цэнтр дзяцей і моладзі рыхтуе тэатралізаванае прадстаўленне з Дзедам Марозам і Снягуркай.

На правядзенне дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” райвыканкамам выдаткавана 20 мільёнаў рублёў. Каля 18 мільёнаў плануецца скарыстаць для фарміравання салодкіх падарункаў для дзятвы, астатнія пойдуць на набыццё прызоў і касцюмаў для навагодняга ранішніка. Адбудзецца дабрачынная елка ў РДК 28 снежня ў 10 гадзін.