Бешенковичский районный исполнительный комитет

***

14 декабря 2012

***

14 декабря, Бешенковичи /Соб.инф./. Прыемна, што кожны год напярэдадні Новага года і Каляд самы актыўны ўдзел у дабрачынных мерапрыемствах, накіраваных на падтрымку тых, хто сапраўды мае патрэбу ў дапамозе, прымае моладзь. У гэтым годзе раённы камітэт ГА «БРСМ» сумесна з аддзелам па справах моладзі райвыканкама арганізоўвае дзве дабрачынныя акцыі: “Елка жаданняў” і “Цуды на Каляды”. Акцыя “Елка жаданняў” пройдзе ў нашым раёне ўпершыню. У яе рамках выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі напішуць лісты Дзеду Марозу, дзе раскажуць пра сябе, а таксама пра свае навагоднія мары. Жаданні дзяцей размесцяцца на  навагодняй елцы, якая будзе ўстаноўлена ў фае раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13. Кожны з вас можа споўніць хоць адну мару дзіцяці.

  Не засталіся без увагі моладзі і дзеці з няпоўных, малазабяспечаных сем’яў, дзеці, якія выхоўваюцца ў сем’ях, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для іх, а таксама для дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў у рамках акцыі «Цуды на Каляды» арганізаваны збор адзення, цацак, канцылярскіх прыладаў, спартыўнага інвентару, прысмакаў і ўсяго, што можа пацешыць дзіцяці. Рэчы прымаюцца па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 10 (РК ГА «БРСМ»).

 Прыняўшы ўдзел у акцыях, вы падарыце дзецям радасць і шчасце, а таксама веру ў навагоднія цуды!