Бешенковичский районный исполнительный комитет

***

5 февраля 2013

***

Па інфармацыі намесніка начальніка Віцебскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзіміра Сяргеевіча Паўлава, зараз на некаторых вадаёмах Бешанковіцкага раёна можа назірацца пагаршэнне ўмоў зімоўкі рыбы, магчымы перадзаморныя з’явы. Гэта звязана з багатым снежным покрывам і рэзкімі зменамі сярэднясутачных тэмператур.

     У сувязі з гэтым Віцебская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што рыбаловы-аматары павінны выкарыстоўваць толькі прылады аматарскага рыбалоўства, якія дазволены Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, а менавіта вуды, жэрліцы, падхватнікі дыяметрам не больш за 0,5 метра з памерамі ячэі да 10 мм, пад’ёмныя сеткі памерам не больш 1x1м і памерам ячэі да 10 мм. Пры гэтым падхватнікі і пад’ёмныя сеткі могуць выкарыстоўвацца толькі для лоўлі рыбы ў якасці прынады для лоўлі іншых відаў рыб (не больш 30 штук на аднаго рыбалова ў суткі).

      Прылады і спосабы рыбалоўства, не названыя ў Правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, з’яўляюцца забароненымі. А за выкарыстанне забароненых прылад лоўлі прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

      Віцебская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць жыхароў раёна ў выпадку выяўлення на вадаёмах заморных з’яў паведамляць пра гэта ў інспекцыю па тэлефоне 8 (0212) 26-95-62.