Бешенковичский районный исполнительный комитет

***

26 февраля 2013

***

26 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Да канца 2013 года ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у рэгіёне будзе праведзена атэстацыя працоўных месцаў.

26 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Да канца 2013 года ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у рэгіёне будзе праведзена атэстацыя працоўных месцаў.

Як паведаміў рэдакцыі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пётр Пятровіч Ціханенка, сёлета ў большасці ўстаноў і прадпрыемстваў, дзе маюцца працоўныя месцы са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, заканчваецца тэрмін дзеяння атэстацыі працоўных месцаў з пункту гледжання прафесійных рызык. Апошні раз яна праводзілася ў 2008 годзе.

У сувязі з гэтым перад наймальнікамі пастаўлена задача правесці пераатэстацыю працоўных месцаў з небяспечнымі для здароўя працаўнікоў умовамі працы да 31 снежня 2013 года. Атэстацыя неабходна для вызначэння права на датэрміновую пенсію за працу з асаблівымі ўмовамі, прадастаўлення дадатковага водпуску, скарачэння працоўнага дня, устанаўлення даплат за работу са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі.

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама нагадалі, што неправядзенне атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, парушэнне парадку яе правядзення з’яўляецца адміністратыўным правапарушэннем, адказнасць за якое прадугледжана артыкулам 9.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях.