Бешенковичский районный исполнительный комитет

***

4 марта 2013

***

4 марта, Бешенковичи /Соб.инф./.  Традыцыйна ў лютым ва ўстановах адукацыі раёна праходзіць месячнік патрыятычнага выхавання. У Бачэйкаўскай СШ, напрыклад, у яго межах правялі шмат мерапрыемстваў.

4 марта, Бешенковичи /Соб.инф./.  Традыцыйна ў лютым ва ўстановах адукацыі раёна праходзіць месячнік патрыятычнага выхавання. У Бачэйкаўскай СШ, напрыклад, у яго межах правялі шмат мерапрыемстваў.

З нагоды Дня юнага героя-антыфашыста тут адбыўся ўрачысты збор піянерскай дружыны. Цікавымі для вучняў былі і ўрокі мужнасці "Вайна адгрымела, а памяць жыве…", "Афганістан у нашых сэрцах". У пачатковых класах наладзілі агляд войскаў акцябрат і конкурсную праграму "А ну-ка, хлопцы!". У плане патрыятычнай работы школы былі прапісаны і розныя спартыўныя эстафеты. Напрыклад, бачэйкаўскія школьнікі прынялі ўдзел у шматбор'і "Абаронца Айчыны".

Адным з важных момантаў месячніка патрыятычнай работы стала правядзенне акцый "Абеліск" і "Кветкі ветэранам". Бачэйкаўская школа не пакідае па-за ўвагай удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сем'і памерлых і загінуўшых воінаў, шэфствуе над адзінокімі састарэлымі грамадзянамі і вязнямі канцэнтрацыйных лагераў. Вось і з нагоды Дня абаронцаў Айчыны школьнікі наведалі на даму ветэранаў вайны Уладзіміра Якаўлевіча Байдачэнку, Пятра Данілавіча Маціеўскага і Міхаіла Савельевіча Зайцава, уручылі салдатам Перамогі кветкі і віншаванкі, выслухалі ўспаміны і атрымалі наказ старэйшага пакалення.