Бешенковичский районный исполнительный комитет

***

20 декабря 2013

***

Дбайныя гаспадары рыхтуюць сані летам, каб зімой не бедаваць без транспарту. Вось і аграрыі раёна ўзімку актыўна бяруцца даглядаць машынна-трактарны парк, каб сустрэць пасяўную кампанію ў поўным узбраенні.

У ПУП "АграВітВін", напрыклад, упор пакуль зрабілі на рамонце чызеляў, баронаў і пасяўных агрэгатаў. Створана брыгада слесараў і зваршчыкаў, якая  прыступіла да работы. Адшукваюцца фінансы на закупку запчастак.

Як адзначыў дырэктар гаспадаркі Дзмітрый Васільевіч Круцілін, найбольш затратнымі і праблемнымі момантамі з'яўляюцца рамонты матораў да двух "МТЗ-3022" і двух "МТЗ-82". Па папярэдніх падліках, для пастаноўкі тэхнікі на лінейку гатоўнасці спатрэбіцца не менш за 800 мільёнаў рублёў.