Бешенковичский районный исполнительный комитет

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, у нашым раёне, як і па ўсёй краіне, прайшла Усебеларуская патрыятычная акцыя "Мы – грамадзяне Беларусі!"

20 марта 2013

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, у нашым раёне, як і па ўсёй краіне, прайшла Усебеларуская патрыятычная акцыя "Мы – грамадзяне Беларусі!"

Ва ўрачыстай абстаноўцы свой першы галоўны дакумент атрымалі 60 юных прыдзвінцаў. Быць грамадзянінам – высокі гонар і адказнасць як перад грамадствам, так і перад сабой. Добрая вучоба, павага да бацькоў і сям'і, беражлівыя адносіны да навакольнага свету – усё гэта састаўляючыя нашага агульнага шчаслівага жыцця, росквіту і магутнасці Беларусі.

 І гэта сапраўды так. Юнакі і дзяўчаты адзін за адным горда падымаліся на сцэну раённага Дома культуры, дзе праходзіла ўрачыстасць, каб атрымаць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Свой першы ў жыцці дакумент яны атрымалі з рук намесніка начальніка аддзела адукацыі райвыканкама С. Л. Салоха, начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. В. Бабаед, старшага інспектара групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС В. А. Чартковай. Акрамя пашпартоў кожнаму віноўніку ўрачыстасці ўручылі  камплектнае камбінаванае выданне "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

У сваю чаргу моладзь Прыдзвіння, прамовіўшы клятву, абяцала заняць годнае месца ў нашым грамадстве і плённа працаваць на карысць роднай краіны.

У заключэнне свята дваццаці актывістам грамадскага жыцця школ першы сакратар РК ГА "БРСМ" Т. А. Жукоўская ўручыла членскія білеты і значкі маладзёжнай арганізацыі.