Бешенковичский районный исполнительный комитет

25 снежня ў раённым Доме культуры плануецца правядзенне шоў-праграмы «Снягурка-2012» сярод працоўнай моладзі

4 декабря 2012

25 снежня ў раённым Доме культуры плануецца правядзенне шоў-праграмы «Снягурка-2012» сярод працоўнай моладзі

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта і райкам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

 Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія пражываюць і працуюць у Бешанковіцкім раёне.

  Удзельніцам трэба прадэманстраваць дэфіле ў касцюме Снягуркі, расказаць пра сябе ў візітнай картцы «Перадвыбарная кампанія», раскрыць таленты ў конкурсе па стварэнні эксклюзіўнай навагодняй цацкі, праявіць творчыя здольнасці ў інтэлектуальным конкурсе. Тытула «Снягурка-2012» удастоіцца самая таленавітая дзяўчына, якая будзе найбольш адпавядаць вобразу казачнай гераіні.
  Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца ў аддзеле па справах моладзі райвыканкама і ў райкаме ГА «БРСМ».

Святлана ВАРОШКА.