Бешенковичский районный исполнительный комитет

Адрасная дапамога

28 августа 2012

Адрасная дапамога

28 жніўня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Лічаныя дні застаюцца да пачатку новага навучальнага года.

28 жніўня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Лічаныя дні застаюцца да пачатку новага навучальнага года.

Актуальнасці не губляе пытанне збору дзяцей у школу. Поўная экіпіроўка школьнікаў, ад адзення да канцтавараў, абыходзіцца ў значную суму, некаторым бацькам такія расходы не па кішэні. У гэтым выпадку яны могуць разлічваць на дзяржаву і атрымаць адзінаразовую матэрыяльную дапамогу.

У пачатку тыдня камісія па выдачы адраснай дапамогі, якая дзейнічае пры райвыканкаме пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча Заблоцкага, сабралася на пасяджэнне, дзе разгледзелі заявы бацькоў, якія ўжо звярнуліся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за фінансавай дапамогай для набыцця тавараў для школьнікаў.

Просьбы 30 сем’яў у адносінах 44 дзяцей былі задаволены. Камісія прыняла рашэнне выдзеліць заяўнікам па 500 тысяч рублёў на кожнае дзіця для збору яго ў школу.

Як адзначыў Мікалай Анатольевіч Заблоцкі, у раёне налічваецца 178 сем’яў, якія можна аднесці да катэгорыі малазабяспечаных. У іх выхоўваюцца каля 250 дзяцей школьнага ўзросту. Нагадаем, што адзінаразовая адрасная дапамога выдаецца, калі даход сям’і складае ніжэй за 150% бюджэту пражытачнага мінімуму, які складае 843870 рублёў. Такім чынам, калі ў бюджэце сям’і на аднаго члена прыходзіцца менш за 1 мільён 265 тысяч 800 рублёў, то сабраць дзіця ў школу дапаможа дзяржава.