Бешенковичский районный исполнительный комитет

Адукацыя. Працуюць прышкольныя лагеры

2 ноября 2012

Адукацыя. Працуюць прышкольныя лагеры

У школьнікаў раёна пачаліся восеньскія канікулы. Цікавы і карысны адпачынак у гэты перыяд для іх падрыхтавалі навучальныя ўстановы, дзе арганізавана работа прышкольных лагераў.

   Як паведамілі ў аддзеле адукацыі райвыканкама, аздаравіць сёлетняй восенню плануецца 256 дзяцей. Па 70 чалавек прынялі СШ №1 і №2 райцэнтра, 51 і 50 – Астровенская сад-СШ і Ульская СШ. Яшчэ 15 школьнікаў адпачываюць на базе Вярхоўскай СШ.

    Аздараўленчая змена разлічана на 5 дзён – з 1 па 6 лістапада. На харчаванне кожнага дзіцяці ў дзень выдаткавана 18600 рублёў. Бацькоўская даплата за адпачынак вучняў у прышкольных лагерах склала 10% ад кошту, а гэта ўсяго 9300 рублёў.

Анжэла ЛЮДЫНА.