Бешенковичский районный исполнительный комитет

Аграпрамысловы комплекс

5 сентября 2012

Аграпрамысловы комплекс

      5 сентября, Бешенковичи /Соб.инф./.У райвыканкаме адбылася нарада па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу. Удзел у ёй прымалі кіраўнікі гаспадарак раёна, спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу, падведамасныя службы і будаўнічыя арганізацыі. Вёў нараду старшыня райвыканкама Леанід Канстанцінавіч Пянькоўскі.    

       5 сентября, Бешенковичи /Соб.инф./.У райвыканкаме адбылася нарада па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу. Удзел у ёй прымалі кіраўнікі гаспадарак раёна, спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу, падведамасныя службы і будаўнічыя арганізацыі. Вёў нараду старшыня райвыканкама Леанід Канстанцінавіч Пянькоўскі.

      Размова пачалася з аналізу ўборкі зерневых і зернебабовых культур, сяўбы азіміны. Хлебаробы Прыдзвіння фінішуюць на жніве і разлічваюць сёлета ўзяць рэкордны намалот збожжа – звыш 55 тысяч тон. Увага была звернута на якасць сяўбы азімых культур, тэмпы і якасць работ, выкарыстанне насення эліты.

      Перад жывёлаводамі пастаўлены задачы па пераводзе пагалоўя буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне. Травастой  зараз становіцца бяднейшым, змяншаецца светлавы дзень, што адбіваецца на вытворчасці і якасці малака, таму рэкамендавана пастаноўку дойнага статку ў памяшканні пачаць з 1 верасня. Пры гэтым трэба павысіць прымяненне канцэнтратаў, правесці на фермах кантрольныя дойкі і раставіць жывёлу па фізіялагічным стане, арганізаваць яе кармленне па зімовым рацыёне ў адпаведнасці з прадукцыйнасцю.

       Каб не дапусціць зніжэння вытворчасці малака,  ПСУП “ААБ Наватар” першым у раёне пачало перавод пагалоўя на зімова-стойлавае ўтрыманне. Пастаноўку жывёлы арганізоўваюць у “Плісах-Агра”, “Нізгалаве”, “Астроўне”. Ёсць пытанні з размяшчэннем дойнага статку на фермах “Берасні” (ДП “Палітаддзелец-Агра”) і “Аскеры” (ПУП “Свіціна-ВМК”). Кіраўнікам гаспадарак давялося даваць тлумачэнні.

      Абмяркоўваўся і ход рэканструкцыі васьмі малочнатаварных фермаў, якія мадэрнізуюцца па даручэнні кіраўніка краіны. Перагледжаны тэрміны ўводу аб’ектаў у эксплуатацыю, карэкціруюцца і іх праекты. Звязана гэта з тым, што прынята рашэнне пабудаваць на кожнай ферме па даільнай зале.