Бешенковичский районный исполнительный комитет

Аграрыі раёна ўсё актыўней рыхтуюцца да выхаду ў поле

28 февраля 2013

Аграрыі раёна ўсё актыўней рыхтуюцца да выхаду ў поле

28 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Як паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу А. А. Булаўкін, сельгасвытворцы пачалі падсеў траў пад азімыя зерневыя культуры. Работы на плошчы 4600 гектараў плануецца правесці за паўтара-два тыдні.

28 февраля, Бешенковичи /Соб.инф./. Як паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу А. А. Булаўкін, сельгасвытворцы пачалі падсеў траў пад азімыя зерневыя культуры. Работы на плошчы 4600 гектараў плануецца правесці за паўтара-два тыдні.

На кантролі трымаецца і пытанне фарміравання насенных фондаў пад сяўбу 2013 года. Як зазначыў Андрэй Анатольевіч, усе гаспадаркі забяспечаны насеннем зерневых пад поўную патрэбнасць. Паклапаціліся аграрыі і пра якасць насення. Закуплены 316 тон элітнага збожжа ячменю і пшаніцы, да пачатку пасяўной мяркуецца папоўніць яго запасы яшчэ на 150 тон.

Работы па падрыхтоўцы да выхаду ў поле вырашаюцца ў комплексе. Увага нададзена назапашванню мінеральных і арганічных угнаенняў. Па стане на 25 лютага, мінеральнымі тукамі раён быў забяспечаны на 30%, з планам вывазкі арганікі на палеткі сельгасвытворцы справіліся на 56%.

Па стане на 1 студзеня 2012 года, у рэспубліцы налічвалася 2338 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці – 448 (19% ад іх агульнай колькасці), Віцебскай – 342 (15%), Гомельскай – 338 (14%), Гродзенскай – 343 (15%), Мінскай – 569 (24%) і Магілёўскай вобласці – 298 гаспадарак (13%), за якімі было замацавана 144,4 тыс. гектараў зямлі, з іх 127,5 тыс. га сельгасугоддзяў, у тым ліку 93,4 тыс. га раллі.

У сярэднім на адну фермерскую гаспадарку прыпадае 62 га зямлі. Працэс развіцця фермерства ў рамках абласцей адбываецца не раўнамерна. Сярэдні памер выкарыстаных сялянскімі гаспадаркамі земляў вагаецца ад 46 га ў Мінскай і Брэсцкай абласцях і да 108 га ў Магілёўскай.

Удзельная вага сялянска-фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці асноўных відаў сельгаспрадукцыі па рэспубліцы складае крыху больш за 1%, у тым ліку 1,3% па збожжу, 3,1% па бульбе, 12,8% па гародніне, 1,3% па цукровых бураках, 0,2% па малаку, 0,5% па рэалізацыі жывёлы і птушкі, 0,04% па яйках.

Асноўным напрамкам спецыялізацыі фермерскіх гаспадарак з'яўляецца галіна раслінаводства (80%). Пры гэтым у 40% гаспадарак профільным з'яўляецца вытворчасць збожжа, 31% займаецца ў асноўным вырошчваннем агародніны і бульбы, 5% асноўным відам дзейнасці абрала пладаводства.

Фермерства развіваецца і ў нашым рэгіёне. На тэрыторыі раёна на пачатак 2013 года налічвалася 12 такіх суб'ектаў гаспадарання. Напрыклад, уладальнік сялянска-фермерскай гаспадаркі "Аксу" Сяргей Анатольевіч Іваноў на 25 гектарах зямлі займаецца раслінаводствам. У перспектыве развіцця сваёй справы ў фермера ёсць задума арганізаваць у раёне авечкагадоўчую ферму на тысячу галоў. Са сваімі ідэямі і бізнэс-планам ён звярнуўся ў землеўпарадкавальную службу райвыканкама з просьбай выдзеліць яму дадатковы ўчастак зямлі. 

Прапанова зацікавіла раённую ўладу і ўпраўленне райсельгасхарчу. Землеўпарадкавальная служба разгледзела зварот гаспадара "Аксу" і гатова выдзеліць фермеру пад арганізацыю авечкагадоўчай фермы 30 гектараў зямлі ў раёне вёскі Белае.