Бешенковичский районный исполнительный комитет

Аграрыі завяршаюць прафагляды

28 марта 2013

Аграрыі завяршаюць прафагляды

На працягу двух месяцаў, лютага і сакавіка, прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна праходзяць прафесійныя медыцынскія агляды. Асноўная іх мэта – своечасова выявіць і папярэдзіць праблемы са здароўем у людзей, якія звязаны са шкоднымі ўмовамі працы.

Як адзначыў тэрапеўт райбальніцы А. М. Бабаед, ужо агледжаны каля 550 чалавек. Арганізавана прайшлі медагляды працаўнікі “Вядзерава”, “АграВітВіна”, “Палітаддзельца-Агра”, “Наватара”. Меншую актыўнасць праявілі аграрыі “Нізгалава” і “Плісаў-Агра”. Зараз прафагляды праходзяць  прадстаўнікі “Бачэйкава-Агра”. Апошнімі ў спісе сельгасвытворцаў значацца працаўнікі “Свіціна-ВМК”. Усяго сёлета медыкі чакаюць на прыёме 1709 чалавек розных прафесій, якія звязаны з небяспечнымі ўмовамі працы.

Папярэдні аналіз вынікаў прафесійных аглядаў сведчыць, што сярод агледжаных аграрыяў упершыню выяўлены некалькі выпадкаў захворвання артэрыяльнай гіпертэнзіяй, ёсць і людзі з праблемамі органаў дыхання. Ім аказана кансультатыўная і медыцынская дапамога.