Бешенковичский районный исполнительный комитет

Агульнарэспубліканская медыцынска-асветніцкая акцыя "Разам да здаровага сэрца"

30 апреля 2013

Агульнарэспубліканская медыцынска-асветніцкая акцыя "Разам да здаровага сэрца"

Акцыя праводзіцца па рашэнні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У нашым раёне падобныя мерапрыемствы праходзяць кожную вясну.

Акцыя праводзіцца па рашэнні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У нашым раёне падобныя мерапрыемствы праходзяць кожную вясну.

Іх задача – нагадаць, як важна з маладых гадоў клапаціцца пра здароўе сэрца. Сёлета акцыя праходзіла 18 і 19 красавіка як напамін грамадству, дзяржаве і кожнаму чалавеку пра тое, што з-за хвароб сэрца нас становіцца з кожным годам на сотні тысяч менш.

У гэтыя дні ўсе неабыякавыя да свайго здароўя жыхары нашага раёна маглі прайсці медыцынскае абследаванне. У месцах масавага збору людзей – на пошце, у ЦБП №203 ААТ "АСБ Беларусбанк", ПМК-41 – былі арганізаваны пункты, у якіх кожнаму жадаючаму медыкі райбальніцы вымяралі артэрыяльны ціск, кансультавалі па пытаннях прафілактыкі і фактараў рызыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі, а пры неабходнасці – накіроўвалі ў бальніцу.

Удзел у акцыі прынялі 1340 прыдзвінцаў. Прычым больш уважлівымі да свайго здароўя былі жанчыны. За кансультацыямі да медыкаў звярнуліся 815 прадстаўніц прыгожага полу і 525 мужчын. З іх 240 чалавек ва ўзросце ад 18 да 39 гадоў, 640 грамадзян – ад 40 да 59 гадоў, 460 – ад 60 гадоў і старэй. Павышаны ціск быў  зафіксаваны ў 475 пацыентаў, упершыню артэрыяльная гіпертэнзія выяўлена ў 41 чалавека, а ішэмічная хвароба сэрца – у 4.
68 чалавек былі накіраваны ў паліклініку для абследавання.

– Традыцыйна лічыцца, што дапамога ўрача заключаецца ў лячэнні пацыента, – адзначыла урач-кардыёлаг В. М. Барзянкова. – Але ёсць яшчэ такое паняцце, як першасная прафілактыка, якая разумее пад сабой барацьбу з фактарамі рызыкі захворвання, сярод іх павышаны крывяны ціск, лішняя вага, высокі ўзровень халестэрыну ў крыві, курэнне, недастатковая фізічная актыўнасць.

З усіх прычын смерці сардэчна-сасудзістыя хваробы трагічна лідзіруюць – больш за 60% беларусаў паміраюць менавіта ад гэтых хвароб. Вясной і ўвосень сэрца часта адчувае перагрузкі з-за пераменлівасці надвор'я, рэзкіх перападаў ціску і вільготнасці.

У Беларусі ад артэрыяльнай гіпертэнзіі пакутуюць амаль 2 мільёны чалавек. Ва ўзросце 20-29 гадоў павышаны ціск адзначаецца ў 10% грамадзян, ва ўзросце 60 гадоў ім пакутуюць каля 50%, у людзей старэйшых за 70 гадоў павышаны ціск назіраецца ў 75% выпадкаў. Нармальным ціскам лічыцца 120/80. Ціск 140/90 – гэта ўжо гіпертэнзія, 160/100 – гіпертэнзія другой ступені, а калі ціск 180/110 і вышэй, то гэта гіпертэнзія трэцяй ступені, – нагадала ўрач-кардыёлаг.