Бешенковичский районный исполнительный комитет

“Арляня” рыхтуецца да адкрыцця сезону

25 марта 2013

“Арляня” рыхтуецца да адкрыцця сезону

Вясна пакуль не спяшаецца ўступаць у свае правы, а ў аддзеле адукацыі райвыканкама ўжо дбаюць пра падрыхтоўку лагера “Арляня” да аздараўленчага сезона. Намечаны значны аб’ём работ.

Вясна пакуль не спяшаецца ўступаць у свае правы, а ў аддзеле адукацыі райвыканкама ўжо дбаюць пра падрыхтоўку лагера “Арляня” да аздараўленчага сезона. Намечаны значны аб’ём работ.

Па словах начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Івана Аляксандравіча Жарабцова, акрамя традыцыйнага касметычнага рамонту, фарбавальных работ і добраўпарадкавання тэрыторыі плануецца адрамантаваць надворныя ўборныя, замяніць міжпакаёвыя дзверы, убраць басейн, які не выкарыстоўваецца па прызначэнні, а на гэтым месцы арганізаваць павець, куды будзе складвацца паліва для лазні.

Шмат чаго  для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы загараднага лагера “Арляня” зрабілі летась. Са сродкаў, якія былі сабраны ў ходзе рэспубліканскага суботніка, на абнаўленне аб’екта скарыстаны 200 мільёнаў рублёў. Адрамантавана электра- і водазабеспячэнне, паклапаціліся пра тэхнічнае абсталяванне.

Сёлета аддзел адукацыі райвыканкама ўжо скарыстаў 30 мільёнаў рублёў для набыцця пасцельнай бялізны для лагера. Аб’ект упершыню рыхтуецца да правядзення дзяржаўнай атэстацыі. Яна запланавана на красавік бягучага года.

Плануецца, што “Арляня” сёлета будзе працаваць летам у тры змены па 18 дзён кожная. На добраўпарадкаванне лагера з раённага бюджэту прадугледжаны сродкі ў памеры 80 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, фінансы на падрыхтоўку “Арляня” прыйдуць і па лініі абласнога ўпраўлення па аздараўленні. Аб’ём гэтай дапамогі стане вядомы пасля атэстацыі аб’екта.