Бешенковичский районный исполнительный комитет

Ахова працы

27 июля 2012

Ахова працы

27 ліпеня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Не пакараць, а дапамагчы

27 ліпеня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Не пакараць, а дапамагчы

Па інфармацыі дзяржаўнага інспектара Лепельскай міжраённай інспекцыі працы Ц. А. Прусскага, Лепельская міжраённая інспекцыя працы праводзіць пазапланавыя праверкі па захаванні заканадаўства аб ахове працы па заявах правяраемых суб’ектаў гаспадарання. У такім разе выяўленыя спецыялістамі парушэнні знойдуць сваё адлюстраванне толькі ў актах праверак. Да штрафных санкцый кіраўнікі не прыцягваюцца.

Як адзначаюць спецыялісты, інспектары ставяць перад сабой мэту не пакараць, а наадварот, аказаць дапамогу суб’ектам гаспадарання. Асабліва тым, якія створаны не так даўно і яшчэ не падвяргаліся такой праверцы. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Лепелі: 4-21-08, 316-38-60 (МТС).