Бешенковичский районный исполнительный комитет

Ахова здароўя

25 июля 2012

Ахова здароўя

25 ліпеня, Бешанковічы /Уласн. інф./ У Бешанковічах урачыста адкрыта пасля рэканструкцыі і мадэрнізацыі дзіцячая кансультацыя. На наваселле прыйшлі не толькі гараджане, медработнікі. Ганаровымі гасцямі свята ў цэнтральнай раённай бальніцы былі старшыня райвыканкама Л.К.Пянькоўскі, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, кіраўнік справамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А.У.Мацюшка, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Мікалаевіч Дзеркач, наш добры сусед – старшыня Лепельскага райвыканкама Пётр Генрыхавіч Шыкшнян.

Рэканструкцыю дзіцячай кансультацыі ў ЦРБ распачалі ў маі мінулага года. Пасля таго, як былі абноўлены рэанімацыйнае, тэрапеўтычнае, хірургічнае аддзяленне. Работы вяліся гаспадарчым спосабам. На рамонт памяшканняў і іх ”начынку” затрачана 900 мільёнаў рублёў.

Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны начальнік службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ЦРБ С. Ф. Дземянцей. Падзякай кіраўніка раёна за шчырую працу ўганараваны працоўныя В.У.Сергіенка, Я.М.Сцепаненка, С.П.Качан. У дзень адкрыцця абноўленай дзіцячай кансультацыі Ганаровыя граматы райвыканкама кіраўнік раёна ўручыў таксама ўрачу анэстэзіёлагу-рэаніматолагу І.В.Каралёву і фельчару выязной брыгады “хуткай дапамогі” А. А. Берасцень за прафесіяналізм, граматныя і дакладныя дзеянні пры выратаванні жыцця дзіцяці, якое ледзь не ўтапілася на вадаёме ля цэнтральнай раённай бальніцы. Толькі дзякуючы медыкам малое засталося жыць.