Бешенковичский районный исполнительный комитет

Ахова здароўя: і медыкі нясуць вахту на полі

24 августа 2012

Ахова здароўя: і медыкі нясуць вахту на полі

24 жніўня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Па даручэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца медыкі раёна сёлета больш увагі надаюць кантролю за станам здароўя ўдзельнікаў жніва.

24 жніўня, Бешанковічы /Уласн. інф./ Па даручэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца медыкі раёна сёлета больш увагі надаюць кантролю за станам здароўя ўдзельнікаў жніва.

Для гэтага брыгады спецыялістаў выязджаюць прама на поле.

Як паведаміла выконваючая абавязкі галоўнага ўрача райбальніцы Аксана Эдуардаўна Арлова, у гэтую акцыю ўключыліся фельчары ФАПаў, урачы сельскіх урачэбных амбулаторый, садзейнічанне ім аказваюць старшыні сельвыканкамаў. Медыкі праводзяць агляд хлебаробаў, вымяраюць артэрыяльны ціск, сочаць за напаўненнем аптэчак.

-- Такая форма работы даволі дзейсная, -- адзначае Аксана Эдуардаўна. – Па-першае, людзі адчуваюць клопат пра іх. За час правядзення такіх выездаў было выяўлена некалькі фактаў, калі ў механізатараў назіраўся павышаны ціск. Ім аказвалася медыцынская дапомога, даваліся кансультацыі. Па-другое, медыкі маюць пры сабе не толькі неабходны набор медыкаментаў, але і тэст-палоскі для выяўлення алкаголю ў арганізме чалавека. А гэта садзейнічае ўмацаванню дысцыпліны на жніве.
  Разам з выездамі медыкаў на поле наладжаны перадрэйсавыя і паслярэйсавыя агляды. Акрамя таго, штодня раніцай урач райбальніцы па графіку наведвае адну за другой гаспадаркі.

Анжэла ЛЮДЫНА