Бешенковичский районный исполнительный комитет

Аздараўленне: "Арляня” прапануе актыўны адпачынак

24 августа 2012

Аздараўленне: "Арляня” прапануе актыўны адпачынак

24 жніўня, Бешанковічы /Уласн. інф./ 10 жніўня ў загарадным лагеры “Арляня” стартавала трэцяя аздараўленчая змена. Адпачываюць тут 165 юнакоў і дзяўчат. Гэта актывісты з 26 раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама 26 юных спартсменаў-баксёраў з г. Мозыра. 

Пуцёўка ў “Арляня” для іх бацькоў абышлася ў 291 тысячу рублёў. Змена разлічана на 18 дзён.

Адпачынак для падлеткаў насычаны рознапланавымі тэматычнымі мерапрыемствамі. Адкрыццё змены было азнаменавана канцэртам “У крузе сяброў”. Запомніўся вечар КВНа “Ківін ў летнім”, пра традыцыі тут выберуць Містэра і Місс лагера. Падлеткі з задавальненнем адгукнуліся на прапанову правесці конкурс авангарднай моды “Захаваем прыроду – захаваем жыццё”. Свае мадэлі адзення  яны вырабляюць з другаснай сыравіны, каб паказаць яе магчымае альтэрнатыўнае прымяненне.

У планах і шмат спартыўных спабортніцтваў. Сярод найбольш яркіх “Алімпійскія старты” і спартландыя “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, якая пройдзе ў бацькоўскі дзень. Не пакінулі выхавацелі “Арляня” без увагі і той факт, что бягучы год праходзіць пад знакам Года кнігі. З гэтай нагоды тут рыхтуюць мерапрыемствы пад назвамі “Кніга рэкордаў” і “Цуд па імені кніга”.

Каб падлеткі аздаравіліся і набраліся сілы, для іх арганізавана пяціразовае харчаванне, насыначае вітамінамі. Аддзел адукацыі райвыканкама, на балансе якога знаходзіцца загарадны лагер, заключыў дагаворы на пастаўку прадуктаў харчавання з Бешанковіцкім райпа, “Віцебскім мясакамбінатам”, “Вітканпрадуктам”“Савушкіным прадуктам”, “Лепельскім МКК”, ААТ “Ніка”, ААТ “Фруктэст”.