Бешенковичский районный исполнительный комитет

Берагі Заходняй Дзвіны злучыць мост

22 октября 2012

Берагі Заходняй Дзвіны злучыць мост

Пытанне будаўніцтва ў Бешанковічах моста праз Заходнюю Дзвіну было агучана падчас візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў наш рэгіён. Яно знаходзіцца на кантролі кіраўніка краіны і  паступова вырашаецца.

Як паведамілі ў аддзеле па будаўніцтве і архітэктуры райвыканкама, сучасны мост плануецца пабудаваць непадалёк ад Бешанковіцкай гімназіі, дзе калісьці была пераправа.  Для рэалізацыі праекта неабходна ўзгадніць месца размяшчэння зямельнага ўчастка пад будаўніцтва, тым больш, што ён праходзіць па дзяржаўным лясным фондзе і ворыўных землях. Гэта абавязковы этап працэдуры адводу земляў, што з’яўляецца адной з функцый  УП “Праектны інстытут Белгіпразем”. А ў перспектыве трэба правесці праектна-вышукальныя работы і распрацаваць архітэктурны праект моста.