Бешенковичский районный исполнительный комитет

Бешенковичскую молодёжь объединил студотряд

1 августа 2017

Бешенковичскую молодёжь объединил студотряд

Для многіх маладых людзей праца ў студэнцкім атрадзе – гэта першы працоўны вопыт. Вядома, няпроста даецца, але, як і ў любой справе, не робіць памылак той, хто нічым не займаецца. Галоўнае, што ў юнакоў ёсць жаданне працаваць, і яны пачынаюць усведамляць рэальна, колькі каштуе кожны зароблены ўласнай працай рубель. Такіх энтузіястаў набралася 25 чалавек – гэта юнакі 14-17 гадоў.

Для многіх маладых людзей праца ў студэнцкім атрадзе – гэта першы працоўны вопыт. Вядома, няпроста даецца, але, як і ў любой справе, не робіць памылак той, хто нічым не займаецца. Галоўнае, што ў юнакоў ёсць жаданне працаваць, і яны пачынаюць усведамляць рэальна, колькі каштуе кожны зароблены ўласнай працай рубель.
Такіх энтузіястаў набралася 25 чалавек – гэта юнакі 14-17 гадоў. Яны аб’ядналіся ў студэнцкі атрад і з 12 чэрвеня ўліліся ў шэрагі работнікаў УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», каб не толькі атрымаць працоўную закалку, але і ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне роднай зямлі. Юнакі разбіліся на групы і выконваюць розныя віды работ пад наглядам вопытных спецыялістаў.

Станоўча ацэньвае ўдзел 15 студатрадаўцаў у работах па добраўпарадкаванні райцэнтра майстар Н. І. Марціновіч. «Малодшыя, 14-16-гадовыя, байцы атрада працуюць па 4 гадзіны ў дзень, старэйшыя – па 7 гадзін, – распавядае Мікалай Іванавіч. – Усе актыўныя і руплівыя: хтосьці займаецца добраўпарадкаваннем і ўборкай тэрыторый, а камусьці давяраем і больш сур’ёзныя работы».

http://gztzara.by/ru/issues?art_id=3876