Бешенковичский районный исполнительный комитет

Час брусніц і журавін

10 сентября 2012

Час брусніц і журавін

Першыя дні восені прыбаўляюць клопатаў нарыхтоўшчыкам райпа. Ужо ў канцы верасня яны пачнуць закладку агародніны. Таму ўвага прадпрыемства зараз звернута на падрыхтоўку сховішчаў да яе прыёму. Вядуцца пабелка і афарбоўка памяшканняў, рамантуюцца кантэйнеры.

Зараз арганізаваны закуп брусніц і журавін. Райпа плануе нарыхтаваць гэтых відаў ягад 11 тон. За першыя дні верасня прыдзвінцы прадалі 700 кілаграмаў брусніц і 100 – журавін. Прымаюць нарыхтоўшчыкі і лішкі сельгаспрадукцыі. Пакуль не пачалася закладка,  райпа забяспечвае гароднінай новага ўраджаю гандлёвую сетку, школы і дзіцячыя садкі. Напрыклад, у верасні нарыхтоўшчыкі плануюць закупіць 64 тоны бульбы, 45 тон агародніны і 60 тон яблыкаў.