Бешенковичский районный исполнительный комитет

Час збіраць "пралескі"

4 марта 2014

Час збіраць "пралескі"

Прыйшла вясна. Вуліцы і двары паўсталі ў сваім "святочным" адзенні.

Прыйшла вясна. Вуліцы і двары паўсталі ў сваім "святочным" адзенні.
Старое лісце, пакеты, пластыкавыя бутэлькі –  рознае смецце за зіму назапасілася на абочынах дарог і тэрыторыях каля адміністрацыйных будынкаў. Паколькі  ўмовы надвор'я дазваляюць, можна загадзя прыступіць да навядзення парадку на зямлі. Такую задачу перад кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна паставіў старшыня райвыканкама Л. К. Пянькоўскі.
УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік" ужо актывізавала работу ў гэтым накірунку і пачало ямачны рамонт вуліц. Паралельна папраўляюцца агароджы, якія пакрывіліся з зімы. Безумоўна, у пытаннях добраўпарадкавання не варта спадзявацца толькі на сілы камунальнай службы. Нядрэнна б і працоўным калектывам, не чакаючы штогадовага суботніка, "узброіцца" інвентаром, выйсці на замацаваныя тэрыторыі і прыбрацца.