Бешенковичский районный исполнительный комитет

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі

19 сентября 2013

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі

Прыдзвінне рыхтуецца шырока адсвякаваць 70-ю гадавіну вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Прыдзвінне рыхтуецца шырока адсвякаваць 70-ю гадавіну вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У раёне распрацаваны план правядзення юбілейных дат і створаны арганізацыйны камітэт, які будзе курыраваць гэта пытанне.

План ахоплівае пяць накірункаў дзейнасці і ўключае больш за 50 мерапрыемстваў. Перш за ўсё, плануецца абследаваць умовы  пражывання ветэранаў і пры неабходнасці правесці рамонт жылля за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, аказаць матэрыяльную дапамогу.