Бешенковичский районный исполнительный комитет

Дарогі прыводзяцца ў парадак

19 сентября 2013

Дарогі прыводзяцца ў парадак

У бюджэце Бешанковіцкага сельвыканкама сёлета закладзены 57 мільёнаў рублёў на вырашэнне пытанняў добраўпарадкавання вуліц і дарог. Да надыходу халадоў сродкі будуць асвоены.

У бюджэце Бешанковіцкага сельвыканкама сёлета закладзены 57 мільёнаў рублёў на вырашэнне пытанняў добраўпарадкавання вуліц і дарог. Да надыходу халадоў сродкі будуць асвоены.

Як паведаміла старшыня Бешанковіцкага сельвыканкама Таццяна Міхайлаўна Фралова, пры ўзаемадзеянні з філіялам ДРБУ-110 ажыццёўлена падсыпка вуліцы Садовай у вёсцы Заполле. У бліжэйшай перспектыве плануецца прывесці ў парадак вуліцы Школьная і Зарэчная ў аграгарадку Свяча. Дагледзіць таксама трэба праезную частку ў населеных пунктах Ліцвякі і Касарэўшчына, гаспадарскай рукі патрабуе і адрэзак дарогі Лабачова-Філіпінкі.