Бешенковичский районный исполнительный комитет

Дэмаграфічная бяспека

22 октября 2012

Дэмаграфічная бяспека

У раёне ўжо 12 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі

У раёне ўжо 12 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі

Па інфармацыі памочніка ўрача-эпідэміёлага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі І. М. Радной, у Бешанковіцкім раёне на пачатак кастрычніка зарэгістраваны 12 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, паказчык на 100 тысяч насельніцтва склаў 58,6.

Асноўнай прычынай заражэння застаецца палавы шлях перадачы інфекцыі (90%), праз ін’екцыйнае ўвядзенне наркотыкаў захварэў толькі 1 працэнт прыдзвінцаў. 5 хворых жывуць у райцэнтры, 7 – у сельскай мясцовасці. У асноўным усе яны маладыя людзі ва ўзросце ад 26 да 47 гадоў.

У вобласці зарэгістраваны 736 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, паказчык распаўсюджвання склаў 49,4.  За дзевяць месяцаў года выяўлены 64 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі, што на 8,5% больш, чым за такі ж перыяд летась. Найбольш нядобранадзейнымі на Віцебшчыне па ВІЧ з’яўляюцца Лёзненскі, Талачынскі, Гарадоцкі, Дубровенскі, Віцебскі, Полацкі раёны, а таксама гарады Полацк і Віцебск.
Па стане на 1 кастрычніка, у вобласці на дыспансерным назіранні знаходзіліся 16 ВІЧ-экспаніраваных і 14 ВІЧ-інфіцыраваных дзяцей. У вобласці зарэгістраваны 133 смяротныя выпадкі сярод хворых на ВІЧ, з іх у стадыі СНІД – 80. Толькі за 9 месяцаў года хвароба забрала 18 чалавек (15 – у стадыі СНІД).