Бешенковичский районный исполнительный комитет

Дэмаграфічная бяспека. Вакцынацыя працягваецца

2 ноября 2012

Дэмаграфічная бяспека. Вакцынацыя працягваецца

 На тэрыторыі раёна ў гэтым эпідсезоне пакуль не зафіксавана ніводнага выпадку захворвання на грып, паведамілі ў раённым Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Медыкі фіксуюць нізкі ўзровень захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

   І хоць у цяперашні час у рэспубліцы адзначаецца нізкі ўзровень інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, спецыялісты настойліва рэкамендуюць зрабіць прышчэпку ад грыпу. Аптымальным перыядам для вакцынацыі з'яўляюцца кастрычнік-лістапад, так як імунітэт выпрацоўваецца ў сярэднім ад двух да чатырох тыдняў і захоўваецца на 6-8 месяцаў. 

  На Прыдзвінні прышчапіліся каля 3 тысяч чалавек. На бягучым тыдні за кошт срокаў абласнога бюджэту з УП “Фармацыя” раён атрымаў яшчэ 485 доз прэпарату “Флюваксін”. Вакнцынацыя працягваецца.

Анжэла ЛЮДЫНА.