Бешенковичский районный исполнительный комитет

ДОБРА ПАВЕСЯЛІЛІСЯ І БЛІНАМІ ПАЧАСТАВАЛІСЯ

14 марта 2016

ДОБРА ПАВЕСЯЛІЛІСЯ І БЛІНАМІ ПАЧАСТАВАЛІСЯ

Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, у мінулую суботу на цэнтральнай плошчы Бешанковіч прайшлі масленічнае народнае гулянне і сельскагаспадарчы кірмаш. Бойка ішоў гандаль ля палатак райпа, дзе землякам прапанавалі шырокі выбар харчовых і нехарчовых тавараў, у тым ліку пачаставацца шашлыкамі і блінамі. А сельгасвытворцы раёна – УП «Свіціна-ВМК», ДП «ПалітаддзелецАгра», ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», ДП «Дразды-Агра», Ульскі ліцэй – прывезлі на кірмаш мяса, збожжа і іншую прадукцыю. На провады зімы сабралася шмат народу. Тэатралізаванай пастаноўкай па матывах старадаўніх масленічных абрадаў свята адкрылі работнікі культуры. Для жыхароў і гасцей райцэнтра ад калектываў мастацкай самадзейнасці, якія прыехалі з усяго раёна, са сцэны гучалі тэматычныя песні і прыпеўкі.

Нягледзячы на дажджлівае надвор'е, у мінулую суботу на цэнтральнай плошчы Бешанковіч прайшлі масленічнае народнае гулянне і сельскагаспадарчы кірмаш. Бойка ішоў гандаль ля палатак райпа, дзе землякам прапанавалі шырокі выбар харчовых і нехарчовых тавараў, у тым ліку пачаставацца шашлыкамі і блінамі. А сельгасвытворцы раёна – УП «Свіціна-ВМК», ДП «ПалітаддзелецАгра», ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», ДП «Дразды-Агра», Ульскі ліцэй – прывезлі на кірмаш мяса, збожжа і іншую прадукцыю.

На провады зімы сабралася шмат народу. Тэатралізаванай пастаноўкай па матывах старадаўніх масленічных абрадаў свята адкрылі работнікі культуры. Для жыхароў і гасцей райцэнтра ад калектываў мастацкай самадзейнасці, якія прыехалі з усяго раёна, са сцэны гучалі тэматычныя песні і прыпеўкі.

Былі арганізаваны выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага Дома рамёстваў, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Усе жадаючыя маглі набыць любую рэч, якая спадабалася. Калектыў раённага гі¬сторыка-краязнаўчага музея частаваў гасцей свята гарачай гарбатай з самавараў, а на падвор'ях Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы і Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў можна было пакаштаваць салодкія прысмакі. За невялікую плату на ярмарцы можна было набыць толькі з патэльні цёпленькі блінок. З дапамогай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама былі арганізаваны спартыўныя забавы. Традыцыйна ў гэты дзень прыдзвінскія асілкі па слізкім слупе паўзлі наверх за падарункамі. Знайшліся і жадаючыя падымаць цяжкую гіру, перацягваць канат і паказаць моц рук у армрэслінгу.

У рамках святочнага мерапрыемства сярод каманд сельскіх Саветаў, якія таксама арганізавалі работу сваіх падворкаў у лепшых месленічных традыцыях, прайшла конкурсная праграма. Паміж сабой спаборнічалі пяць каманд. Лепшых вызначала кампетэнтнае журы. Так, у намінацыі "Лепшая прыпеўка" пераможцай стала каманда Бешанковіцкага сельвыканкама. "Лепшая страва" атрымалася ў вярхоўцаў. "Лепшую выставу-прэзентацыю" паказаў калектыў Ульскага сельвыканкама. "Лепшае пудзіла Масленіцы" прывезлі ўмельцы з Бачэйкава, а вось "Самы незвычайны блін" згатавалі ў Верхнякрывінскім сельвыканкаме.

Кацярына ПЕТУХОВА.

Больш падрабязна…