Бешенковичский районный исполнительный комитет

Эпідэмічны ўздым захворванняў на грып чакаецца ў сярэдзіне студзеня

2 октября 2012

Эпідэмічны ўздым захворванняў на грып чакаецца ў сярэдзіне студзеня

Эпідэмічны ўздым захворванняў на грып чакаецца ў сярэдзіне студзеня, паведамілі ў раённым Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Паводле прагнозаў, узровень эпідэміі грыпу ў гэтым годзе ў Беларусі будзе сярэдняй інтэнсіўнасці і ў традыцыйныя тэрміны. Медыкі плануюць ахапіць імунізацыяй супраць грыпу больш за 35 працэнтаў насельніцтва. Калі гэта падасца зрабіць, то эпідэмічны ўздым захворвання будзе не інтэнсіўным.

– Сёлета акцэнт плануецца зрабіць на вакцынацыі людзей, старэйшых за 65 гадоў. Гэта тая група, якая часцей за ўсё пакутвае ад хранічных захворванняў, таму менавіта пенсіянеры павінны быць у першых радах на імунізацыю, – растлумачыла памочнік урача-эпідэміёлага РЦГЭ Алена Чэславаўна Максімовіч. –  Таксама ў планах павялічыць колькасць прышчэпленых школьнікаў. Бясплатную вакцыну супраць грыпу зробяць і тым, хто мае высокую ступень рызыкі захворвання: медработнікам, настаўнікам, супрацоўнікам гандлю, бытавой службы, міліцыі, выратавальнікам-пажарным.

Сродкі на набыццё прышчэпак ад сезоннай хваробы выдзеліць як бюджэт, так і прадпрыемствы, арганізацыі, якія атрымаюць ад змяншэння колькасці хворых работнікаў пэўную эканамічную выгаду.

Паводле статыстыкі, прышчэпленыя людзі ў 5,5 раза хварэюць менш з тых, хто не засцярог сябе з дапамогай вакцынацыі. У мінулым годзе дзякуючы імунізацыі супраць грыпу, якая ахапіла амаль кожнага трэцяга прыдзвінца, у «прастудны» сезон не быў дасягнуты эпідпарог захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. У 2011 годзе прышчэпку ад грыпу атрымалі 5263 жыхары раёна.

І сёлета медыкі стаяць на варце здароўя землякоў. Вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу ўжо распачата. Як адзначыла Алена Чэславаўна Максімовіч, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту для раёна закуплены 2425 доз “Флюваксіна” і 756 – «Грыпола». На ўчарашні дзень прышчэплены 895 дарослых і 374 дзіцяці.